Беларускi мой край – залатыя жытнёвыя хвалi, Сiнявокi крыштальны прастор, золак у яснай расе. Тут адвага i мужнасць легенды спрадвеку складалi, И жыве тут народ, што ў сэрцы свабоду нясе. Сустракаем гасцей караваем духмяным i соллю, Дабрынёй i любоўю шануем бацькоў i сяброў. Хай жа бусел вясной прылятае на добрую долю, Каб мая Беларусь больш не зведала войны i кроў. Расцвiтай, Беларусь, зберажы назаўжды незалежнасць, Хай пад небам празрыстым твае зелянеюць сады. Як агонь, як вада табе шчасце павiнна належыць, Хай жа белыя крылы затуляць цябе ад бяды.
|